"magnum opus"

Дапаможнік раварыста 2.0. Паскараемся!

+1
-29
-1

У чацвер, 10 красавіка, у 18:00 сустракаемся працоўнай камандай на базе Фаланстэра і разам ствараем Дапаможнік .

Што гатова?

Праца над дапаможнікам ў самым працэсе: сабраныя карысныя матэрыялы перакладзены на рускую і беларускую, вычытаныя, малюнкі для брашуры намаляваныя і цяпер давёрстваецца руская версія і робіцца дызайн налепак.

Наступныя крокі

  • Дапрацоўваем тэксты ўводзінаў і заключэнне.
  • Афармляем інфармацыю ў вікі, дадаем малюнкі. Сёння вікі - гэта вэб-рэсурс Дапаможніка.
  • Вывучаем роварныя супольніцтвы ў Беларусі, каб унесці іх у брашуру і наладзіць кантакт.
  • Плануем паездкі ў гарады Беларусі з прэзентацыямі.

Далучайся!

Запрашаюцца ўсе, хто яшчэ не ў чоўне, а менавіта: валанцёры, праграмісты, дызайнеры для вэб, фатографы, журналісты, мэнеджары па сацыяльных сетках і ўсе, хто гатовы дапамагаць у прэзентацыях ў Мінску і іншых гарадах.

Лёгка можна падключыцца да працэсу распрацоўкі і сёння: пішыце на мэйл falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312 .

Знаёмімся ў рэале і працягваем агульную справу разам.

Будзь сацыяльным!

Таксама вы можаце падтрымаць нашу справу на talaka.by або фінансава.

* Краўдсорсінг (па-ангельску crowdsourcing, crowd - «натоўп» і sourcing - «выкарыстанне рэсурсаў») - перадача некаторых вытворчых функцый нявызначанаму колу асоб, рашэнне грамадска значных задач сіламі добраахвотнікаў, часта каардынуючых пры гэтым сваю дзейнасць з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. (з Вікіпедыі)

Нагадаем , што мэта Дапаможнік - гэта сабраць каманду для краудсорсингу* новых ПДР з улікам інтарэсаў раварыстаў і ўсяго грамадства.

Такім чынам. Дапаможнік змяняе вас!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.