"magnum opus"

Канструіраванне ўтапічнай асобы

+1
0
-1

Другая сустрэча на тэму ўтопій у Фаланстэры ў межах Кібер Кінабункера адбудзецца 1 чэрвеня, а 19.00, вул. Захарава 77а, пам. 2.

Мінулым разам мы гутарылі пра тое, што такое ўтопіі ўвогуле, што ёсць утапічынае мысленне і яго асаблівасці. Гэтым разам цікава працягнуць размову крыху ў іншым ракурсе, у першую чаргу, што значыць быць «утапічным чалавекам».

Гэта не толькі асаблівы спосаб мыслення, але і паводзінаў, бачання сваёй місіі і задачы ў жыцці. Такі тып асобы фарміруецца і рэалізуецца ў грамадстве праз трансляцяю шэрага светапоглядавых установак.

Разгледзім, як на дакладных прыкладах «утапічных супольнасцяў» фарміруецца і рэалізуецца ўтапічны тып асобы.

Дата: 1 чэрвеня
Час: збор 18.30-19.00, пачатак сустрэчы 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для ўтапістаў-інтэлектуалаў, гікаў-філосафаў і іншай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву ды пячэнькі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.