"alias"

Мэш-клуб 1.7: перапрашываем аднаплатнікі

+1
0
-1

Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 2 траўня, а 15.00, на базе Фаланстэра. Працягваем вывучаць магчымасці бяздротавых сетак у тэорыі і на практыцы.

Абмяркоўваем план сэрвісу вайфай карты Мінску. Робім макеты.

Паводле плану ў сацыяльнай частцы камунікацыя з мэш-актывісткай з Дэтроіта. Дзелімся вопытам, як камунікаваць з супольнасцямі для развіцця сетак.
(Рыхтуйце свае пытанні, па сацыяльных тэхналогіях)

У практычнай частцы перапрашываем cubieboard (неабходна набыць 3 microSD карткі мінімум 8 гігоў, 10 катэгорыі).

Таксама не забываем вывучаць тэорыю:

  • Раздача айпі-адрасоў (DHCP, IPv4, IPv6) 
  • Антэны. Віды.

Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы.

* Дамашняя заданне

  • старонкі 55-83 WIRELESS NETWORKING IN THE DEVELOPING WORLD
  • старонкі 177-201, частка DEPLOYMENT PLANNING

Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.

Кантакт: +375 29 1274267

Запоўніць анкету

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.