"docendo discimus"

Фаланстэр. Справаздача 2014. Частка 1.

пят, 01/09/2015 - 09:45

Гэты справаздачны артыкул пра тое, што мы рабілі ў мінулым годзе, і што плануем рабіць у 2015. Планы на гэты год выпрацоўваліся на шэрагу сустрэч у лістападзе-снежні, а таксама ўлічваліся моманты, што варта палепшыць, каб запланаванае здзяйснялася.

2014. Крок за крокам.

Дзень Адкрытых Дадзеных  адбыўся 22 лютага. Гэта была першая сінхранізаваная з сусветным рухам Адкрытых дадзеных падзея ў Беларусі.  Таксама быў запрошаны госць з Германіі, які распавёў пра сітуацыю з дасягненнямі opendata у сваёй краіне. Cабраліся самыя актыўныя актывісты руху, шмат якія зараз самастойна развіваюць гэты рух у Беларусі. Мы са свайго боку дапамагаем вырашыць юрыдычныя пытанні, якія тычацца ліцэнзавання баз дадзеных і іншых актуальных праблем.

Дапаможнік раварыста - гэта адзін з самых заўважных праектаў Фаланстэра ў 2014 годзе. Найбольш актыўная праца над ім была ўвесну-летам 2014 года. Мы прэзентавалі дапаможнік у розных суполках і гарадах (8 гарадоў). Разам з прэзентацыяй дапаможніка падымалася праблема састарэлых правілаў дарожнага руху і суб’ектнасці веласупольнасці. Прапаноўвалі веласіпедыстам далучацца мяняць правілы разам. Дадзены праект прыцягнуў увагу некаторых СМІ, а таксама арганізацый і прыватных ахвяравальнікаў, якія дапамаглі нам павялічыць папяровы наклад дапаможніка. Важным крокам праекту было тое, што мы стварылі адкрытытую інфраструктуру, выклалі ўсе зыходныя матэрыялы праекта ў сеціва. Але самае галоўнае мы публічна заявілі пра змену правілаў і прапанавалі механізм. Зараз праект “Дапаможнік раварыста” можа працягнуць любая зацікаўленая суполка незалежна ад Фаланстэра.

Пачатак праекта Смачная Творчасць. Канец 2013 – першую палову 2014 года мы рыхтавалі адкрыццё філіяла Творчых Суполак у Беларусі. 29 жніўня 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё. У чым  заключалася дзейнасць філіяла? Гэта асветніцкая дзейнасць (лекцыі, прэзентацыі, даклады)  па развіццю і пашырэнню свабоднага падыходу да распаўсюду ведаў, кантэнта, публічнага ліцэнзавання. У кастрычніку падчас удзелу ў конкурсе Соушл Уікенд быў распрацаваны стыль праекту, а таксама вызначаны накірункі па яго паляпшэнню.  На працягу 2014 года мы ладзілі сустрэчы з рознымі суполкамі (lvee.org, mlug, cinema perpetuum mobile, adukacyja.info, aboss.by), рэдакцыямі СМІ (34mag, 17-11.info), творчымі людзьмі для вызначэння стратэгіі поспеху. Асноўная мэта праекта - гэта вывучэнне закона “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” і падрыхтоўка ўмоў для яго змены на карысць інтэрнет супольнасці і свабоднай культуры.

У чэрвені на хакатоне 5-6 траўня быў распачаты праект Інструмент Удзелу. Яго асноўны сэнс - гэта распрацоўка платформы для сумеснага стварэння правілаў, законаў, вызначэння пазіцыі супольнасцяў людзей, а таксама пілотнае выпрабаванне тэхналогіі калектыўнага ўдзелу ў грамадскіх, публічных, агульных справах з выкарыстаннем сеціва. У канцы 2014 году была заключана Дарожная Карта з арганізацыяй АКТ для супрацы ў 2015 падчас распрацоўкі законапраекту “Аб грамадска карыснай дзейнасці”.

Адным з самых буйных унутраных праектаў быў пракачка сайта Фаланстэра. Яна адбывалася напрацягу вясны-лета на сустрэчах Друпал клуба. Кожны мог далучыцца да гэтай справы і не толькі падвысіць свае веды у вэб-тэхналогіях, але навучыцца каманднай супрацы. З лета асноўная версія сайта беларуская.

Таксама ў 2014 годзе штопятніцу мы ладзілі лінуксоўкі, часам адбываліся крыптавечарыны, прагляды кіно. Была распачата праца з практыкантамі з ВНУ. Наладжвалі супрацу паміж рознымі суполкамі па абмену ведамі ў тэхналогіях інфармацыйнай бяспекі, каманднай супрацы, дапамагалі партнёрам рамантаваць іх сайты, пашыралі міжнародныя зносіны, ў тым ліку па лініі маладых піратаў Еўропы і іншых блізкіх па духу арганізацыях, перавялі базу ведаў у паліцу буккроссінга.

Працяг будзе...

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.