Сторытэлінг Фаланстэра. Частка 2
У першай часцы мы пісалі пра бачанне гісторыі, цяперашняга часу і будучага Фаланстэра. Гэтыя тэхнікі сторытэлінга дазволілі атрымаць індывідуальнае бачанне калектыва і, тым самым, адчуць глебу для наступнага складання агульнага наратыва Фаланстэра.
У гэтай часцы мы сканцэнтруемся на аналізе і прыярытызацыі арганізацыйных: каштоўнасцяў, архетыпаў, асаблівасцяў, праз індывідуальнае бачанне кожнага. Якія ў сукупнасці ствараюць ідэнтычнасць нашай суполкі, а таксама даюць моцны механізм для прыняцця больш узважаных рашэнняў і празрыстасці каманднай супрацы.
Дасягненні, фэйлы і нашы асаблівасці
Дасягненні і паразы
У спрошчанай даволі энергічнай форме мы ўзгадалі найбольшыя поспехі і фэйлы.
Што вызначылі ўдзельнікі ў найбольшыя (!) дасягненні: Вікі-накірунак (у тым ліку Вікі-летнік), наяўнасць свайго памяшкання, змена заканадаўства адкрытых ліцэнзій (Creative Commons), унікальны кантэнт і досвед, існуе да гэтага часу (з 2010), выйшаў на міжнародныя камунікацыі.
Да найбольшых (!) фэйлаў аднеслі: прыцягненне новых людзей (малавата), малы інфармацыйны выбух (слабае прасоўванне дзейнасці), няўменне працаваць у камандзе, малыя нефармальныя камунікацыі (занадта шмат праектных), рэзкія змены і звужванне дзейнасці.
Найбольш (!) супярэчлівай тэмай стаў пірацкі накірунак, які некаторыя палічылі найбольшым дасягненнем, а некаторыя найбольшым правалам.
Выснова. Пытанне ставілася пра “найбольшыя” - самы значыныя моманты, каб удзельнікі маглі сканцэнтраваць думкі. Вядома часу на абдумванне было 5 хвілін. Але гэта паказала, што захоўваецца ў хуткай памяці. Можна сказаць, гэта больш эмацыйнае ўспрыманне дзейнасці, якія канешне могуць супадаць з рэальнымі дасягненнямі. Такім чынам, удзельнікам варта ў будучым гаварыць пра дасягненні і правалы каманды часцей і больш.
Асаблівасці
Гэты блок быў важны, каб кожны выказаў сваё бачанне таго, што на іх погляд найбольш характэрна для Фаланстэра, сярод пералічанага: рознабаковая дзейнасць (няма стагнацыі), асабістыя каштоўнасці для каманды, самабытнасць, унікальныя і складаныя тэмы, існуе-існуе (няма хвалявай актыўнасці), айцітэматыка, няма іерархічнай сістэмы, дапамагаюць іншым арганізацыям, несур’ёзна-сур’ёзна, незалежнасць, налёт аўтарытарнасці, лабіраванне опэнсорса, шыфрапанкі, цвярозасць.
Некаторыя з пералічаных вышэй асаблівасцяў перасякаліся: опэн сорс, рознабаковасць, устойлівая актыўнасць. Некаторыя ўвайшлі ў супярэчнасць, напрыклад: адсутнасць іерархіі і налёт аўтарытарызма. Шэраг іншых: самабытнасць, унікальнасць і незалежнасць, можна аб’яднасць у кластэр. Але гэтыя вызначэнні патрабуюць дэтальных адказаў і большай распрацоўкі. У чым гэта самая “самабытнасць” заключаецца?
Архетыпы і каштоўнасці
Хаця ва ўсіх папярэдніх блоках мы краналіся, і архетыпаў, і каштонасцяў. У гэтым мы пералічым найбольш папулярных сярод удзельнікаў сустрэчы. Выкарыстоўвалася класіфікацыя прапанаваная ў кнізе Дэвіда Хатчанса “9 тэхнік сторытэлінга” (2015).
Найбольшую папулярнасць набралі (кожны з удзельнікаў мог абраць тры):
- Шукальнік (5 галасоў)
- Чараўнік (4 галасы)
- Прарок (3 галасы)
- Творца (1 голас)
- Герой (3 галасы)
- Настаўнік (3 голасы)
- Разказчык (1 голас)
- Бунтар (3 галасы)
Такім чынам, найбольш галасоў набралі шукальнік і чараўнік. Звернемся да іх апісанняў. Першы - Шукальнік даследуе новыя міры, неразведанныя шляхі і свежыя ўраджанні. Вядзе за сабой іншых праз цяжкасці вялікага свету. Падтрымлівае веру і міссію, калі шлях становіцца асбліва небяспечным. Прадчувае сустрэчу з драконам як неабходную частку падарожжа. Бачыць у сутыкненні з драконам магчымасць роста. Адрынае грамадства. Аддзяляецца ад племя. Жыве самотнікам. Не церпіць сум і застой.
Другі - Чараўнік. Для яго важна навучыцца кіраваць законамі нябачнага сусвету, каб тварыць цуды. Умешваецца ў нашу паўсядзенную рэальнасць сваямі надзвычайными інструментнамі, якія дазваляюць нам больш зрабіць і самім стаць больш. Атрымлівае перамогу з дапамогай дзівосных заклінанняў. Можа адчыніць скрыню Пандоры і выклікаць непажаданыя наступствы.
На трэцяе месца трапілі: прарок, герой, настаўнік і бунтар. Гэтыя архетыпы можна таксама прачытаць у кнізе Хатчынса (2015) або па спасылцы.
Таксама важна пазначыць каго зусім не абралі ўдзельнікі: правіцель, любоўнік, жартаўнік, прастак, геній, апякун, кампан’ён і абывацель.
Каштоўнасці
Кожны архетып вельмі плотна кранаецца каштоўнасцяў. Ніжэй спіс, які мы склалі мазгавым штурмам, а пасля базуючыся на індывідуальным успрыманні кожным (без амберкавання) кожны, удзельнік маючы чатыры галасы пазначыў найбольш блізкія яму:
- Супольная праца ў рэале (5 галасоў)
- Адказнасць (1 голас)
- Адчыненасці (2 галасы)
- Прынцып дзеякратыі (1 голас)
- Інавацыйнасць/тэхналагічнасць (3 галасы)
- Абдуманасць дзеянняў (1 голас)
- Першапраходства (3 галасы)
- Празрыстасць (Бачнасць працэсу ) - (1 голас)
- Гарызантальнасць (3 галасы)
- Парадак у памяшканні (0 галасоў)
- Шарынг ведаў (0 галасоў)
- Узаемадапамога (3 галасы)
- Прынцып грамадскай карыснасці (2 галасы)
- Самадастатковасць/некамерцыйнасць (3 галасы)
- Займацца любімай справай (3 галасы)
- Оўпэнсорс прынцыпы. (0 галасы)
- Экалагічнасць (1 голас)
Як бачым, найбольш набраў прынцып калектывізма ў рэале. Гэта тое, чаго адназначна не хапае большасці удзельнікаў сустрэчы. На другім месцы шэсць іншых прынцыпаў, якія набралі па тры галасы. Пасля было некалькі рэплікаў наконт важнасці прынцыпа “адказнасці” і неадзназначнасці прынцыпа “гарызантальнасці”. Насамрэч не толькі “гарызантальнасць” і “адказансць” патрабуюць ўдакладненняў.
Выснова: Бачна карэляцыя некаторых архетыпаў і пазначаных вышэй прынцыпаў. Абмеркаванне патрэбна працягнуць для таго, каб удакладніць спіс каштоўнасцяў, а таксама іх напаўненне. Важна адзначыць, што сабраць стос несупярэчлівых каштоўнасцяў наўрад ці магчыма наогул. Яны хутчэй у сваім узаемадзеянні могуць адно аднаго рэгуляваць і балансаваць. Ну вядома патрэбна ядро прынцыпаў, якое будзе асновай прыняцця рашэнняў і стратэгій каманды.
Наступныя крокі ў падубове супольнасці.
Пасля ўсяго, аналізуючы гісторыі, візуальныя партрэты, розніцу паміж жаданым і тым, што маецца, выдзяляючы найбольш уласцівае, і ранжыруючы каштоўнасці, мы заклалі добры пачатак для развіцця інавацыйнай арганізацыйнай культуры.
Што можна зрабіць далей? Далёка не ўсе ўдзельнікі Фаланстэра выказаліся наконт каштоўнасцяў, сваіх гісторый, каштоўнасцяў і бачання будучага. Таму бліжэйшы месяцы можна прыцягнуць іншых для падобнай сустрэчы.
Другім крокам можна сфакусавацца на аналізе інструментаў (методык, прынцыпаў, праграмных сродкаў), з дапамогай якіх мы ўжо рэалізуем пэўныя каштоўнасці. Што з гэтага працуе, а што не? Што супярэчыць абраным каштоўнасцяў? Чаго не хапае?
Трэцім крокам, для больш устойлівага развіцця каманды, трэба стварыць пастаянны гурток па сторытэлінгу Фаланстэра, дзе пастаянна аналізаваць бягучую дзейнасць: пачатак, завяршэнне праектаў і мерапрыемстваў, планаванне будучай актыўнасці, а таксама выдзялення новых накірункаў.