Ствараем інструмент удзелу
Фаланстар збірае каманду для ўдзелу ў хакатоне Hackfofuture з праектам “Інструмент удзелу”. Асноўныя падзеі будуць разгортвацца 3-4 траўня.
Апісанне праекта
Вынікам працы будзе сістэма, якая дапаможа разнастайным супольнасцям рыхтаваць і прымаць рашэнні.
Кожны з’яўляецца ўдзельнікам якой-небудзь супольнасці. Часта ўзнікае сітуацыя, калі неабходна аформленае меркаванне супольнасці, каб прэзентаваць яго іншым супольнасцям, грамадзянам, дзяржаўным органам. Не заўсёды ёсць магчымасць сабраць усіх ахвотных у адным месцы і ў адзін час за короткі тэрмін. Пытанне саспела і патрабуе рашэння. Што рабіць?
Плануем вынік
Мэты каманды на хакатон: зрабіць пілотны пуск сістэм*. Асноўныя задачы выглядаюць так:
- усталяваць прататыпы ўжо наяўных сістэмаў (wikiarguments, liquidfeedback);
- перакласці іх інтарфейсы на беларускую і рускую мовы (з ангельскай);
- напісаць зручную інструкцыю (відэа каст) для карыстальнікаў сістэмаў;
- зрабіць промаролік як выкарыстоўваць гэтую тэхналогію (відэа каст);
- пратэставаць з удзельнікамі хакатона працу гэтых платформаў.
*Арганізатары хакатона - суполка hackforfututer выказала цікаўнасць да праекта і гатовая стаць пілотным асяродкам для запуску дадзенай пляцоўкі.
Каго шукаем?
Для разгортвання сістэм спатрэбіцца:
- Адміністратар сеткаў (канфігурацыя роўтара, пракід партоў, адрэсаў, наладка дынамічнай адрэсы для доступу лакальная сетка-інтэрнэт).
- Адміністратар лінукс (для ўсталявання віртуальных машынаў, кампілятараў, наладкі вэб-сервераў і сэрвісаў).
- Мантажыст гука і відэа.
- Кантэнт-менеджар. Чалавек, які будзе ўпарадкоўваць інфармацыю праекта (рэдагаваць, карэктаваць, апісваць)
- Валанцёр для чытання тэкстаў у аўдыё.
- Мастак для малявання выяваў да відэа і мануалаў.
- Распрацоўшчык на php і/альбо lua (сістэмы wikiarguments, liquidfeedback напісаныя на гэтых мовах).
Важнымі будуць парады вэб-дызайнераў у UI+EX
Што далей?
Хакатон будзе толькі першым крокам праекта па развіцці сістэмаў калектыўнага прыняцця рашэнняў. Пасля паспяховага запуска сістэма будзе прапанаваная роварнай супольнасці як варыянт для абмеркавання з яе дапамогай надзённых праблемаў і выпрацоўцы агульнай пазіцыі.
Прэзентацыя