Пра нас
Лічбавыя тэхналогіі - наш ландшаўт.
Інтэрнэт - наша мора.
Супольнасці - наша усё!”
(Не паводле Шарля Фур'е)
Фаланстэр - каманда сацыяльных гікаў, людзей, якія жадаюць змяніць наша грамадства, раскачаць яго. Гэта сацыяльныя наватары і эксперыментатары, якія прасоўваюць новыя формы ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў, дапамагаюць супольнасцям сфармавацца і ўзмацніцца.
Фаланстэр - гэта надзея на іншае заўтра, больш усвядомленае.
Наша місія і бачанне
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій мы імкнемся дасягнуць больш аўтаномнага і дынамічнага беларускага грамадства, актыўна ўключанага ў стварэнне законаў, у развіццё і прыняццё рашэнняў.
Вынікам нашай дзейнасці становіцца шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры ў жыцці грамадства.
Нашы каштоўнасці:
Фаланстэр афіцыйна зарэгістраваны 23 снежня 2010 года, але яго гісторыя пачалася яшчэ раней і працягваецца па сенняшні дзень.
Над чым мы працуем сёння?
- Спрыяем развіццю грамадскіх супольнасцяў (Дойка, Лічбавая майстэрня, Улазіны 2.0).
- Займаемся асветніцкай дзейнасцю (майстэр-классы і мітапы для некамерцыйных ініцыятыў і айціваланцераў).
- Ствараем дызайн на гікаўскую тэматыку на адзенні, налепаках і значках, навучаем гэтаму іншых (гік-лаўка).
Як мы працуем?
Мы ствараем супольнасць сацыяльных гікаў - людзей неабыякавых да наваколля, гатовых экспераментаваць, вучыцца і дзейнічаць. Тых, хто апантаны сваей дзейнасцю і жадае праз яе ўсплываць на свет вакол сабе.
Мы верым, што тэхналогіі даюць магчымасці змяніць свет. Мы выкарыстоўваем шматлікія метады, але сёння - факусуемся на лічбавых тэхналогіях. У цэнтры нашай дзейнайсці - супольнасці. Ты можаш далучыцца да аднаго з нашых праектаў ці клубаў альбо прапанаваць партнёрства.
Каго мы шукаем?
Мы ствараем супольнасць сацыяльных гікаў! Калі ты ...
- опенсорсчык-адзіночка
- журналюга-граманацы
- рэпер білінгвістычны
- кібердызайнер
- сісадмін 404
- вікі задрот і лурка навігатар
- чэсны юрыст
- лічбавы заўхоз
- крыпта-кухар
- перакладчык-параноік
- піаршчык-інтраверт
- мэш-раварыст
- пірат, сённяшні хадзячы мем і прочая ыліта
значыць ты - сацыяльны гік.
Табе цікава эксперыментаваць разам з намі?